Белорусам на работе не читать,

agosten
offline
ибо противопоказано, особенно в конце рабочего дня.
Чегой-то вспомнилась мне сегодня почти классика белрусской литературы.
АДСТУПЛЕННЕ ПЯТАЕ — КУЛIНАРНАЕ
Што наша закусь у пашане
У знатакоў застольных страў —
Аб гэтым хораша ў Варшаве
Адзін наш сябра напісаў.
Цытую сцісла па газеце:
«Як журналіст і дыпламат
Я пабадзяўся шмат па свеце
I ўсякіх кухань знаю шмат.
Але якую б вы закуску
Мне ні даўмеліся назваць —
За «парася па-беларуску»
Аддам любую без разваг!
О, млечны дзюдзік на талерцы!
Цалком засмажаны ў духу!
Ягоны вобраз будзе ў сэрцы,
Пакуль не стлею на труху!
О, як ляжыць ён маляўніча
На падагнутых капытках,
Задзёршы ўгору пекны лычык
З пахучай траўкай у зубах!
Як той анёлачак — румяны,
Са скуркай крухкаю, ядкой,
I грэцкай кашаю напханы —
Не абы-як — абы-якой!
У кашы — яблынак мядовы
Ці ўпрэлы пахкі баравік!
Самлець нядоўга там, панове,
Калі к раскошы не прывык!
Я на прыёмах, у застоллях,
Прызнацца вам, і састарэў,—
А для душы сваёй раздолля
Нідзе такога не сустрэў.
Калі б я мог, то ў школах нашых —
Каб падхапіла Польшча ўся —
Прадмет увёў бы: «Як засмажыць
Па-беларуску парася»!..»
Што ж, знаць прыемна і не лішне,
Чым слаўны ў свеце родны край.
Ды ты, зямляча, не за іншым,
А за сабой паназірай.
Вось гы ў гасцях — і нават слоўца
Табе сказаць няма калі:
Вяндлінку з водарам ядлоўца
Мяцеш — зараз па два скрылі!
А побач — зірк! — як цуд, як казка —
З каляндрай, з перцам, з часнаком —
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком!
К таму ж падсохла на гарышчы —
Дык толькі плеўка шапаціць!
Умэнт кальцо з паўметра знішчыў —
Адно раз'ятрыў апетыт!
Калі ж дапаў да вантрабянкі —
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш — а ўжо кіндзюк крывяню
На блюда выклалі з гаршка!
О, гэны зверху і сысподу
Наскрозь усмажаны каўбух!
За чатырох змалоў — уходаў!
(Хоць сам ты лічыш, што за двух.)
Паспеў адчуць, што ўжо не слабка
I ў паясніцы,— а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
I парай дыхае пад столь:
З бакоў запечаная ў меру,
У бульбе скварачкі тырчаць...—
I так жа ўслед пайшла на змену —
Хоць замычы — каб не маўчаць!
«Усё! — сказаў.— На гэтым дзякуй!»
А на абрус — нясуць бліны
I к ім — мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак свіных!
Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:
«Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?»
I неўпрыкмет на два-тры вочкі
Паслабіў пас на жываце...
Ужо не здыхацца! Падпёрла —
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам... ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў!
Калдун!.. Духмяны, самавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх —
Смятанкай свежаю паліты!..
Ну, што? Ізноў глядзіш, як звер?
I адчуваеш, адчуваеш:
Няхай хоць згэтуль у труну —
А не зганьбуеш, не стрываеш —
Дасі прытул і калдуну!
Дасі!.. I добра зробіш, браце!
I не ўпікай дарма сябе!
Ты за ядой — як і на працы:
На малацьбе ці на касьбе!
Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,—
То ўмее ён і смачна з'есці
I — адпаведна — згатаваць!
Таму — дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу —
I беларускаму палетку,
I беларускаму сталу!
I цмокні ў ручку гаспадыні,
Каб сонцам пырснула яна,
I ўскінь яшчэ — а то астыне! —
Ускінь на сэрца... калдуна!..
Чегой-то вспомнилась мне сегодня почти классика белрусской литературы.
АДСТУПЛЕННЕ ПЯТАЕ — КУЛIНАРНАЕ
Што наша закусь у пашане
У знатакоў застольных страў —
Аб гэтым хораша ў Варшаве
Адзін наш сябра напісаў.
Цытую сцісла па газеце:
«Як журналіст і дыпламат
Я пабадзяўся шмат па свеце
I ўсякіх кухань знаю шмат.
Але якую б вы закуску
Мне ні даўмеліся назваць —
За «парася па-беларуску»
Аддам любую без разваг!
О, млечны дзюдзік на талерцы!
Цалком засмажаны ў духу!
Ягоны вобраз будзе ў сэрцы,
Пакуль не стлею на труху!
О, як ляжыць ён маляўніча
На падагнутых капытках,
Задзёршы ўгору пекны лычык
З пахучай траўкай у зубах!
Як той анёлачак — румяны,
Са скуркай крухкаю, ядкой,
I грэцкай кашаю напханы —
Не абы-як — абы-якой!
У кашы — яблынак мядовы
Ці ўпрэлы пахкі баравік!
Самлець нядоўга там, панове,
Калі к раскошы не прывык!
Я на прыёмах, у застоллях,
Прызнацца вам, і састарэў,—
А для душы сваёй раздолля
Нідзе такога не сустрэў.
Калі б я мог, то ў школах нашых —
Каб падхапіла Польшча ўся —
Прадмет увёў бы: «Як засмажыць
Па-беларуску парася»!..»
Што ж, знаць прыемна і не лішне,
Чым слаўны ў свеце родны край.
Ды ты, зямляча, не за іншым,
А за сабой паназірай.
Вось гы ў гасцях — і нават слоўца
Табе сказаць няма калі:
Вяндлінку з водарам ядлоўца
Мяцеш — зараз па два скрылі!
А побач — зірк! — як цуд, як казка —
З каляндрай, з перцам, з часнаком —
Ляжыць вясковая каўбаска,
Таксама ўвітая дымком!
К таму ж падсохла на гарышчы —
Дык толькі плеўка шапаціць!
Умэнт кальцо з паўметра знішчыў —
Адно раз'ятрыў апетыт!
Калі ж дапаў да вантрабянкі —
Цягаць стамілася рука!
Глядзіш — а ўжо кіндзюк крывяню
На блюда выклалі з гаршка!
О, гэны зверху і сысподу
Наскрозь усмажаны каўбух!
За чатырох змалоў — уходаў!
(Хоць сам ты лічыш, што за двух.)
Паспеў адчуць, што ўжо не слабка
I ў паясніцы,— а на стол
Тым часам едзе ў місе бабка
I парай дыхае пад столь:
З бакоў запечаная ў меру,
У бульбе скварачкі тырчаць...—
I так жа ўслед пайшла на змену —
Хоць замычы — каб не маўчаць!
«Усё! — сказаў.— На гэтым дзякуй!»
А на абрус — нясуць бліны
I к ім — мачанку-верашчаку
З наборам рэбрачак свіных!
Хвіліну выстагнаў ты моўчкі:
«Дзе месца ўзяць? Патоўпіць дзе?»
I неўпрыкмет на два-тры вочкі
Паслабіў пас на жываце...
Ужо не здыхацца! Падпёрла —
Няйначай крушня камянёў!..
А перад носам... ставяць цёрла
Гарачых, тлустых калдуноў!
Калдун!.. Духмяны, самавіты,
У масле ўсмяглы, а паўзверх —
Смятанкай свежаю паліты!..
Ну, што? Ізноў глядзіш, як звер?
I адчуваеш, адчуваеш:
Няхай хоць згэтуль у труну —
А не зганьбуеш, не стрываеш —
Дасі прытул і калдуну!
Дасі!.. I добра зробіш, браце!
I не ўпікай дарма сябе!
Ты за ядой — як і на працы:
На малацьбе ці на касьбе!
Калі на свеце нехта дзесьці
Умее добра працаваць,—
То ўмее ён і смачна з'есці
I — адпаведна — згатаваць!
Таму — дастойна, без эфекту
Прымай падзяку-пахвалу —
I беларускаму палетку,
I беларускаму сталу!
I цмокні ў ручку гаспадыні,
Каб сонцам пырснула яна,
I ўскінь яшчэ — а то астыне! —
Ускінь на сэрца... калдуна!..